У тутэйшым ШІЗА я ўжо сядзеў…
Падцвердзілася інфармацыя пра тое, што ўзмацняецца ўціск на Мікалая Статкевіча ў турме.
“Сёння ад імя начальніка атрада аб\’явілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. Наколькі я разумею, з улікам шклоўскага вопыту, на гэтым справа не спыніцца…”
Палітык лічыць “сапраўднай прычынай усяго гэтага – прымусіць мяне напісаць прашэнне аб памілаванні”. Ён падцвярджае, што не будзе пісаць такое прашэнне. Мікалай Віктаравіч піша, што накіраваў “заяву ў Магілёўскую абласную пракуратуру з нагоды гэтага спагнання, дзе таксама ўзгадваю пра сапраўдную прычыну гэтай “вымовы”.
Просіць, за яго не хвалявацца і жартуе “… і ў тутэйшым ШІЗА я ўжо сядзеў – нічога новага для мяне тут няма :), калі нават і прыйдзецца”.