Навіны

У Варшаве адбыўся пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Пікет салідарнасці з палітычнымі зняволенымі арганізавалі ў Міжнародны дзень жанчын 8 сакавіка 2013 года у Варшаве. Побач з касцёлам святой Ганны прадстаўнікі беларускіх арганізацый у Варшаве, прадстаўнікі Офіса Марэка Мігальскага і іншыя ўдзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі ды плакаты з палітвязнямі.

Па словах аднаго з арганізатараў Зміцера Бародкі, мерапрыемства арганізавана з мэтаю падтрымаць палітзняволеных, а таксама іх жанчын.

– Да нас прыехалі жонкі палітвязняў – Міколы Статкевіча і Зміцера Дашкевіча. У гэты святочны час гэтыя жанчыны сумуюць па сваіх каханых мужчынах, якія сёння знаходяцца за кратамі. Гэтая акцыя была прысвечаная менавіта салідарнасці з гэтымі слаўнымі мужчынамі, якія, седзячы за кратамі, змагаюцца за свабоду нашай Бацькаўшчыны.

Падчас мерапрыемства ў падтрымку палітзняволеных хлопец у масцы Лукашэнкі раздаваў мінакам «квіткі» ў Беларусь.

Арганізатарамі пікету з\’яўляюцца Офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і Беларускі Дом у Варшаве.

Пікет салідарнасці з палітычнымі зняволенымі арганізавалі ў Міжнародны дзень жанчын 8 сакавіка 2013 года у Варшаве.

Беларускае радыё РАЦЫЯ