Навіны

Жанчыны змагаюцца за волю сваіх мужчын

У Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча жонак былых і цяперашніх беларускіх палітвязняў. Зь Менску прыехалі Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч, жонкі Мікалая Статкевіча і Зьмітра Дашкевіча, апазіцыянераў, якія знаходзяцца ў турме. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама Вольга Бандарэнка, жонка Зьмітра Бандарэнкі, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», вызваленага з папраўчай калёніі ў красавіку 2012 года, і Дар\’я Корсак, жонка Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара Андрэя Саннікава, які правёў больш за дзевяць месяцаў у турме.

Глядзець відэа Беларусь – гэта жанчына (08.03.2013)

 

Жанчыны распавядалі пра ціск, якому яны падвяргаюцца, і салідарнасьць, якая дапамагае ім вытрымаць разлуку са сваімі блізкімі, ды ціск з боку уладаў. Гаворыць Марына Адамовіч.

Марына АдамовічНапрыклад, я страціла ўсе свае працоўныя месцы, а да гэтага была вельмі запатрабаваная. Семь месяцаў была ўвогуле бяз працы. Скажам проста, мы нэрвавалі ўладу. Пра гэта сьведчыць калекцыя аўтографаў, вар’якіх адказаў, якія нам давалі розныя дзяржаўнае ўстановы. На наша вялікае шчасьце большасьць з тых, з чыімі блізкімі мы пазнаёміліся на прыступках КДБ, зараз на волі. На жаль,частка за мяжой, і на нашае вялікае няшчасьце частка людзей знаходзіцца да сёньня ў турмах. Я не агаварылася, менавіта ў турмах. З 11 беларускіх палітзьняволеных 5 – у турмах.

Жонкі палітвязьняў распавядалі пра тое, як змагаліся за сваіх мужоў і як перажывалі гэты цяжкі час. Найгоршым момантам у такі час зьяўляюцца сьвяты. Вельмі важна не заставацца самотнай у гэтыя дні, кажа Вольга Бандарэнка.

Вольга Бандарэнка: Найгоршым часам для мяне былі сьвяты, таму што ў сьвяты ты застаешся ў той жа сытуацыі, дома або ў касьцёле, а мужа няма побач. Таму сьвяты былі самым складаным момантам. Я рада, што Марына цяпер тут, бо гэта яе вырвала з той сытуацыі ў Менску, дзе яна б чакала кветак і віншаваньня ад Міколы.

Арганізатары сустрэчы, арганізацыя “Беларускі дом у Варшаве” ды польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі, зазначалі, што гэтая сустрэча арганізаваная, каб нагадаць міжнароднай супольнасьці пра сытуацыю ў Беларусі. У гэтай краіне не сьціхаюць рэпрэсіі ды застаюцца палітвязьні, зазначае Зьміцер Бародка зь Беларускага дому.

Зьміцер БародкаПаўстала ідэя запрасіць жонак беларускіх палітвязьняў, каб вялікай колькасьці людзей на Захадзе, якія сьвяткуюць 8-га сакавіка – Дзень жанчын, усьвядоміць, што сёньня ў Беларусі ёсьць жанчыны, для якіх ужо некалькі год няма сьвятаў. Таму што іх каханыя й блізкія – за кратамі за свае перакананьні. Галоўная наша ідэя ў тым, каб увесь час паказваць Польшчы й Эўропе, што літаральна праз 200 кілямэтраў пачынаецца вялікая вязьніца, дзе людзей сядзяць за свае ідэі. Дагэтуль у турме знаходзіцца адзін з кандадатаў у прэзыдэнты. Мы будзем працягваць гэтую кампанію.

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі падкрэсьліў, што лёс палітвязьняў ды іх блізкіх зьяўляецца сьведчаньнем таго, што нельга саступаць дыктатару. У любы момант на месца цяперашніх палітвязьняў могуць зьявіцца новыя.

Марэк МігальскіЛукашэнка спрабуе гандляваць палітычнымі вязьнямі, але мы, Эўрапарлямэнт і Эўразьвяз, ня можам на гэта пагадзіцца. Таму што гэта – тупік. Таму што, атрымоўваючы саступкі ад ЭЗ за вызваленьні людзей, ён будзе арыштоўваць новых, і гэтая гульня ніколі ня скончыцца. ЭЗ не павінен пагадзіцца на такі гандаль “жывым таварам” з Лукашэнкам. ЭЗ павінна трымацца адной абавязковай умовы: любыя размовы з Лукашэнкам магчымыя толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, неадкладнага й без аніякіх умоваў.

У Варшаве адбылася сустрэча з жонкамі беларускіх палітычных зняволеных пад назвай “Беларусь – гэта жанчына”.

У Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча жонак былых і цяперашніх беларускіх палітвязняў.

У Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча жонак былых і цяперашніх беларускіх палітвязняў.

У Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбылася сустрэча жонак былых і цяперашніх беларускіх палітвязняў.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч, Polskie radio dla zagranicy