У Змітра Дашкевіча на мяжы канфіскаваныя 12 кніг «Чарвяк»

Пра гэта экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў у сваім акаўнце ў Facebook. Учора, 29 кастрычніка, Дашкевіч браў удзел у прэзентацыі кнігі «Голас волі з-за кратаў: Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных», што прайшла ў ЕГУ (Вільня).

У Дашкевіча забралі 12 кніг «Чарвяк» — зборніка апавяданняў палітвязня. Ён выказаў меркаванне, што кнігі могуць быць забраныя на экспертызу».

spring96.org