Удзельнікаў акцыі ля КДБ прысудзілі да штрафаў па 9 мільёнаў рублёў
Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.
12 лістапада ў Цэнтральным судзе Менску адбыліся суды над былымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Някляевым і каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, якая прайшла 29 кастрычніка каля будынка КДБ на праспекце Незалежнасці, паведамляе «Радыё Свабода».
Усіх пакаралі штрафамі ў 50 базавых адзінак – гэта па 9 мільёнаў рублёў. Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Максім Вінярскі ў суд не з\’явіліся. Іх судзілі суддзі Наталля Вайцяховіч, Міхаіл Хома і Валерый Есьман.
Суд над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 20 лістапада паводле ягонага хадайніцтва.