Удзельнікаў акцыі ля КДБ прысудзілі да штрафаў па 9 мільёнаў рублёў

Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.

12 лістапада ў Цэнтральным судзе Менску адбыліся суды над былымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем СтаткевічамУладзімірам Някляевым і каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, якая прайшла 29 кастрычніка каля будынка КДБ на праспекце Незалежнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Усіх пакаралі штрафамі ў 50 базавых адзінак – гэта па 9 мільёнаў рублёў. Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Максім Вінярскі ў суд не з\’явіліся. Іх судзілі суддзі Наталля ВайцяховічМіхаіл Хома і Валерый Есьман.

Суд над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 20 лістапада паводле ягонага хадайніцтва.