Навіны

Улады Кубы вызвалілі 53 палітвязняў

53 дысыдэнта выйдуць на волю ў адпаведнасці з нядаўняй дамоўленасцю паміж Кубай і ЗША.

Пра гэта паведамілі журналістам амерыканскія афіцыйныя асобы, паведамляе ТАСС.

У мінулыя выходныя дні Гавана апавясціла Вашынгтон, што ўсе зняволеныя, унесеныя ў спіс на вызваленне, ужо адпушчаныя па хатах. Іх выхад на волю пацвердзілі таксама вядучыя апазіцыйныя арганізацыі на выспе, у тым ліку Патрыятычны саюз Кубы. Сярод тых, хто вызвалены з кубінскіх турмаў, – вядомыя дысыдэнты, грамадзянскія актывісты, дзеячы культуры, у тым ліку ўнесеныя арганізацыяй Міжнародная амністыя у лік “вязняў сумлення”.

Праваабарончыя арганізацыі ўважаюць іх палітвязнямі, кубінскія ўлады сцвярджаюць, што ўсе яны былі затрыманыя і прысуджаныя да пакарання за розныя парушэнні закона.

Іх выхад на волю стаў часткай агульнай дамоўленасці паміж ЗША і Кубай аб паступовай нармалізацыі двухбаковых стасункаў, перапыненых больш за паўстагоддзя таму. Спіс гэтых людзей быў складзены Злучанымі Штатамі і абмяркоўваўся падчас сакрэтных перамоваў паміж дзвюма краінамі, якія праходзілі пры пасярэдніцтве Канады.

Раней паведамлялася, што памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Заходняга паўшар\’я Роберт Джэйкабсан наведае Кубу 21 – 22 студзеня.

Хартыя\’97