Выбары

Улады выпадкова забылі, што Статкевіч апазіцыянер / Аб'ектыў

Цэнтрвыбаркам зняпраўджвае сам сябе. На мінулым тыдні ініцыятыўнай групе Міколы Статкевіча паведамілі пра адмову ў рэгістрацыі. Сёння зранку – метамарфоза: улучылі ў прэтэндэнты на кандыдата ў парламент. Але гэта не разгул дэмакратыі, а тэхнічны збой – прынамсі гэтак тлумачыць ЦВК. Памылка сістэмы ці правакацыя?