Уладзімір Някляеў: Выступіць у цэнтры Менска мне дазволіў Янка Купала

Паэт і палітык даў жорсткі адказ чыноўнікам, што забаранілі яго выступ.

Вядомы паэт і палітык Уладзімір Някляеў адзначае сваё 70-годдзе. З гэтай нагоды ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў яго паэтычны зборнік «Толькі вершы».

Юбіляр мае намер правесці прэзентацыю кнігі ў менскім Купалаўскім скверы ля помніка Янку Купалу. Някляеў звярнуўся да сталічных уладаў па дазвол на правядзенне мерапрыемства.

– На жаль, мне не дазволілі літаратурныя чытанні. І нават адзін чыноўнік патэлефанаваў, даведаўшыся пра тое, што, нягледзячы на ўсе забароны, я прыйду да Купалы, як прыходзіў да яго заўсёды, і буду чытаць, як заўсёды, вершы. Ён сказаў: «А хто Вам дазволіў?!» Я яму адказаў: «Янка Купала», – распавёў Някляеў «Радыё Рацыя».

Нягледзячы на забарону ўладаў Уладзімір Някляеў мае намер правесці прэзентацыю кнігі ў цэнтры Менска. У мерапрыемстве возьмуць удзел музыканты Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч. Паэтычныя чытанні адбудуцца 11 ліпеня а 19 гадзіне