Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Умовы ўтрыманьня Мікалая Статкевіча пакуль не палепшылі

14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат. Напярэдадні жонка палітвязьня Марына Адамовіч атрымала зьвесткі, што ў турме Статкевіча могуць перавесьці са строгага рэжыму ўтрыманьня на звычайны. Ці гэта адбылося?

Марына Адамовіч: «Яшчэ не было паседжаньня гэтай камісіі, ад якой залежыць зьмена рэжыму ўтрыманьня. Чакаецца, што зьбяруцца зусім прыканцы месяца. Калі такая зьмена адбудзецца, гэта плюс адна перадача, адна бандэроль і адно кароткае спатканьне. Вось і ўсё, а самі ўмовы б і не зьмяніліся. Але для нас і гэта важна, зразумейце. Але пакуль — рана. Сам ён па-ранейшаму бадзёры, у нармальным настроі, быццам у яго нічога не зьмянілася. Сядзіць у той жа камэры з тым жа суседам».

Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў на прэзыдэнта падчас выбарчай кампаніі 2010 году, якога ўлады працягваюць трымаць за кратамі. Ён асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Статкевіч адмовіўся падпісаць прашэньне аб памілаваньні, паколькі ня лічыць сябе вінаватым. Год таму палітвязьня перавялі з шклоўскай калёніі ў магілёўскую турму.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34