Актуальна

Узброеныя Сілы Беларусі на мяжы з Украінай прыведзеныя ў баявую гатоўнасць

Прадаўжаецца праверка сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.

У рамках праверкі дзве мабільныя роты 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць і зробяць марш па маршруце Берасце – Гомель і ў наступным будуць перададзеныя ў распараджэнне Дзяржаўнага памежнага камітэта з мэтай узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы ў паўднёвым напрамку.

Ажыццяўляецца фармаванне штаба тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёна Гомельскай вобласці і асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў у г. Ельску.

З гэтай мэтай раённым вайсковым камісарыятам праводзяцца мерапрыемствы прызыву з запасу ў гэтыя падраздзяленні вайскоўцаў. У найбліжэйшыя дні з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў будзе праведзеная баявое зладжванне, у далейшым з органамі тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці – камандна-штабнае вучэнне, падчас якога будуць адпрацаваныя практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў.

Трэба падкрэсліць, што сярод важнейшых задач тэрытарыяльнай абароны: ахова важных аб\’ектаў, выкананне асобных баявых задач сумесна з вайсковымі часцямі Узброеных Сіл, барацьба з дэсантна-дыверсійнымі сіламі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, удзел ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Сістэма тэрытарыяльнай абароны Беларусі пачала стварацца ў 2001 годзе, у 2002 годзе падчас аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна 2002» упершыню былі адпрацаваныя практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў у Барысаўскім раёне.

Падзеі, што адбываюцца ў свеце цягам апошніх гадоў, пацвярджаюць правамернасць прынятых тады пастаноў.

Сёлета падчас мерапрыемстваў праверкі асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваныя на практычнай адпрацоўцы пытанняў паслядоўнага ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы, аховы важнага аб\’екта тэрытарыяльнай абароны, арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сіламі адпаведных устаноў пры выкананні задач у рамках адзінай задумы аховы і абароны межаў дзяржавы.

Хартыя\’97