УЖЫВУЮ. Хапун замест «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці»
Адзін зь лідэраў апазыцыі Мікола Статкевіч заклікаў прыйсьці на несанкцыянаваную «Акцыю вызваленьня і салідарнасьці» 3 ліпеня а 13 гадзіне на праспэкт Незалежнасьці каля бульвару Талбухіна. Яго затрымалі, як толькі ён выйшаў з дому. Таксама каля ўласнага дому затрымалі Вячаслава Сіўчыка.