Віншаванне ад Івонкі Сурвіллы

Да дня народзінаў Міколы Статкевіча Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла даслала ліст ягонай жонцы, Марыне Адамовіч.

 

Марыне Адамовіч

Шаноўная спадарыня Марына,

паколькі ведаю, што маё віншаваньне ня дойдзе да спадара Статкевіча – пішу Вам.

У дзень ягонага нараджэньня, як і заўсёды ў гэты час, калі ён знаходзіцца за кратамі, сябры Рады БНР жадаюць яму моцы і вытрымкі, каб перанесьці тыя зьдзекі, на якія асудзіла яго нялюдзкая ўлада. Мы таксама выказваем салідарнасьць асабіста Вам і верым, што Вашыя намаганьні, як і высілкі ўсіх тых, хто ў Беларусі і ў замежжы змагаецца за найхутчэйшае вызваленьне Мікола Статкевіча – прынясуць свой плён.

З павагай – Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР