Віншуем!

Шчыра віншуем сям\’ю Насты і Змітра Дашкевічаў з нараджэннем дачушкі!

У сям’і вядомых маладзёвых актывістаў і былых палітвязняў Насты і Зьмітра Дашкевічаў сёньня нарадзілася першае дзіця – дачушка.

Images: camera_01.png Зьміцер і Наста Дашкевічы, архіўнае фота

«Учора Настачку забралі, а сёньня раніцай яна нарадзіла. Дзяўчынка, 2650», — паведаміў Радыё Свабода шчасьлівы бацька Зьміцер Дашкевіч.

«Імя мы пакуль не афішуем», — дадаў ён.

«Іншыя адчуваньні ў мяне зьявіліся, калі я даведаўся, што мы чакаем дзіця. Я зразумеў, што гэта будзе іншае жыцьцё», — зазначыў Свабодзе былы палітвязень, адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.

«Адна справа, як я мог сябе паводзіць, калі быў адзін. Цяпер сытуацыя іншая. З аднаго боку, рэзыдэнцыі я штурмам не бяру, зь іншага — выказваю сваю грамадзкую пазыцыю. Думаю, так будзе працягвацца далей», — заявіў Дашкевіч у адказ на пытаньне, як зьменіцца ягоная грамадзкая актыўнасьць пасьля нараджэньня дачкі.

Зьміцер Дашкевіч — сустаршыня «Маладога фронту», колішні палітвязень, быў прэвентыўна арыштаваны перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010-га.

Наста Дашкевіч (Палажанка) — паплечніца Зьмітра па «Маладым фронце». Пасьля разгону Плошчы-2010 некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ, была асуджана да году зняволення ўмоўна. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.

Віншуем маладую сям\’ю з першынцам! Няхай расце шчаслівай у вольнай Беларусі!