Віншуем з Днём Волі!

Гісторыкі сьведчаць, што менавіта стварэньне БНР дало штуршок да ўтварэньня асобнай беларускай рэспублікі ў складзе Савецкага Саюзу, а затым незалежнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь.

Images: m.png Аб\’ектыў на Дні Волі-2013 ў Менску (24.03.2013)

Глядзець відэа Дзень Волі ~ Гісторыя | Day of Freedom ~ History

Дзякуючы людзям, якія абвяшчалі і абаранялі БНР, загінулі за яе ў сталінскіх лагерах, мы маем сёньня Беларусь, сваю мову, культуру і гісторыю. Мы заклікаем усіх людзей далучацца да сёньняшняга сьвяткаваньня, распавядаць пра значнасьць гэтага Сьвята ўсім беларусам, ладзіць ва ўсіх гарадах сьвяточныя імпрэзы.

Зычым у гэты цяжкі час мужнасьці, веры, любові і надзеі, і быць годнымі нашчадкамі айцоў-заснавальнікаў БНР!