Вялікі канцэрт у Варшаве «Салідарныя з Беларуссю»
26 верасня на Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве (Stadion Narodowy, Warszawa) – самай маштабнай пляцоўцы ў краіне – адбыўся канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці «Салідарныя з Беларуссю» («Solidarni z Białorusią»). На сцэну выйдуць NIZKIZ, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, «Петля Пристрастия», а таксама сапраўдныя зоркі польскай музычнай эстрады.
