Яўген Васьковіч на волі. Першыя фоты

Сябра БХД, цяпер ужо былы палітвязень Яўген Васьковіч на волі.

Як паведаміла маці актывіста, ён прыбыў у Бабруйск прыкладна а 22:10 на аўтавакзал.

Яўген Васьковіч на волі. Першыя фоты

Яўген Васьковіч на волі. Першыя фоты

Бабруйскія сябры БХД сустрэлі Яўгена Васьковіча і адсвяткавалі гэта ў цэнтры горада.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Палітвязня часта кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі ён быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».