Выбары

Ярмошына прапануе правесці «выбары» 11 кастрычніка

ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія «выбары» 11 кастрычніка.

Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Са слоў Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, бо не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію «парламента».

«Парламент, працуючы цяпер, да свайго сыходу на вакацыі можа аб\’явіць гэтую выбарчую кампанію», – сказала яна.

Кіраўніца ЦВК будзе звяртацца ў «парламент», каб гэта адбылося 30 чэрвеня. Ярмошына мяркуе, што гэты дзень можна будзе ўважаць за пачатак выбарчай кампаніі.

Нагадаем, з 1996 года ніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўніца ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года – разам з амаль дзвюма сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з\’яўляецца не ўязной у краіны Еўразвязу і ЗША.

charter97.org