Свята

З 2018-м! Навагодняе віншаванне Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу

З 2018-м! Навагодняе віншаванне Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу + Уладзімр Някляеў + Мікалай Статкевіч +

Год Сабакі – год ваўчыны!
Воўк 
Быў сімвалам 
Айчыны
Беларусаў-Літвіноў,
Вольных духам 
Ваяроў!


Дзе цяпер вы, мужыкі?

Дзе Ягайлавы палкі?
Дзе вы ўсе, ваўкі Міндоўга,
Воі годнасці і доўга?

Што сягоння стала з вамі,
Ваярамі, змагарамі?
Як ваўкі ў літвінскім краі
Вырадзіліся ў зайцоў?!.

Вернем, воі, гонар роду,
Вернемся ў сваю пароду –
З 18-га году
І павек усіх вякоў!

Уладзімір Някляеў • 27 снежня 2017 г.