З Днём народзінаў, Мікола!
12 жніўня – дзень народзінаў палітвязня, вядомага беларускага патрыёта, кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года Міколы Статкевіча.
У гэты дзень а 13-й гадзіне каля Камароўскага рынку адбудзецца агульны пікет па зборы подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, якія вылучаюцца па акругах Менску пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і руху «За свабоду!».
Тэма агульнага пікету — «З днём народзінаў, Мікола».
Як паведамляюць у Фэйсбуку арганізатары пікета, кожны ўдзельнік зможа пакінуць віншаванні Міколу Статкевічу і словы падтрымкі любому палітычнаму вязню. Падтрымаць затрыманых нядаўна Сурапіна і Башарымава. Усе паведамленні будуць пазней накіраваныя адрасатам тэлеграмамі.
Мы пераможам, калі мы будзем салідарнымі! Прыходзьце!