З юбілеем!
Сёння святкуе юбілей Анатоль Букас, журналіст, галоўны рэдактар “Борисовских новостей” і намеснік старшыні Народнай Грамады.
Ад імя Народнай Грамады шчыра віншуем Анатоля Уладзіміравіча!
“Сёння круглая дата з дня нараджэння Анатоля Букаса – галоўнага рэдактара “Борисовских новостей” і намесніка старшыні Народнай Грамады.
11 гадоў таму ўлады з-за незалежнай і дэмакратычнай пазіцыі “Борисовских новостей” забаранілі падпіску на газету, яе продаж у кіёсках і нават у крамах. Гэтыя гады былі надзвычай цяжкімі і складанымі для Анатоля. Але яго газета выходзіла значным тыражом, расказвала пра вострыя праблемы горада, пра злоўжыванні чыноўнікаў і міліцыі, пра фальсіфікацыі выбараў і палітвязняў. Хаця вернасць свайму журналістскаму абавязку каштавала і каштуе Анатолю яго здароўя і нерваў.
Мы, яго сябры і паплечнікі па Народнай Грамадзе, віншуем Анатоля Букаса з юбілеем. Здароўя, асабістага шчасця і поспеху ў тваёй шляхетнай справе, дружа! А сілы і моцы духа табе і так не займаць.
Сябры Прэзідыума Народнае Грамады.”