Затрыманы былы палітвязень Аляксандар Францкевіч

2 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі на працоўным месцы былога палітвязьня Аляксандра Францкевіча.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», прычынай затрыманьня могуць быць нядаўнія акцыі актывістаў анархісцкага руху, а таксама фатаздымкі супраць адвольных затрыманьняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.

Цяпер чацьвёра актывістаў ужо адбываюць адміністрацыйныя арышты за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

У траўні 2011 году Аляксандра Францкевіча асудзілі па «справе анархістаў» да трох гадоў пазбаўленьня волі. Яго прызналі палітычным зьняволеным. У верасьні 2013 году ён выйшаў на волю.

Гэта ня першае затрыманьне былога палітвязьня пасьля вызваленьня.

Радыё Свабода