Жанчына, на BMW, што ўрэзалася ў картэж дыктатара, застаецца ў шпіталі

Яна прыцягнутая ў якасці падазраванай у крымінальнай справе.

Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа паводле факта дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 5 ліпеня на аўтадарозе «Орша-Шклоў-Магілёў».

Устаноўлена, што а 21 гадзіны жанчына-кіроўца аўтамабіля BMW, у салоне якога знаходзілася шэсць чалавек, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем «Мэрсэдэс Спрынтар», які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Аўтамабіль «Мэрсэдэс» знаходзіўся ў складзе арганізаванай транспартнай калоны ў суправаджэнні транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў СК.

У выніку сутыкнення кіроўцы і траім пасажырам аўтамабіля «Мэрсэдэс Спрынтар» прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Двое з іх цяпер знаходзяцца ў цяжкім стане пасля праведзеных складаных хірургічных аперацый. Кіроўца аўтамабіля BMW шпіталізаваная, але яе жыццю нічога не пагражае.

«Праведзеным аглядам месца здарэння ўстаноўлена, што сутыкненне адбылося на паласе аўтамабіля «Мэрсэдэс Спрынтар», пра што сведчыць сляды, зафіксаваныя падчас правядзення следчых дзеянняў. Акрамя таго, следства мае запісам з відэарэгістратара, усталяванага ў аўтамабілі «Мэрсэдэс Спрынтар». Гэты запіс далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы», – гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер вывучаюцца ўсе акалічнасці таго, што здарылася. Праводзяцца допыты пацярпелых і сведак, прызначаныя экспертныя даследаванні.

«У якасці падазраванай у крымінальнай справе, распачатай паыодле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) прыцягнутая 23-гадовая жыхарка Шклоўскага раёна. Варта адзначыць, што стаж кіроўцы складаў менш за два гады, права на кіраванне аўтамабілем было ёю атрымана ў лістападзе 2013», – гаворыцца ў паведамленні.

Хартыя\’97