Жыхароў Маладзечна заклікалі байкатаваць «выбарчы спектакль» (+ відэа)
Актывісты ініцыятывы «Пошуг» вывесілі расцяжку з заклікам байкатаваць «выбары» на ўездзе ў горад Маладзечна з боку вёскі Насілава (Смаргонскі напрамак).
Банер быў замацаваны на мосце над трасай Р 106 падчас інтэнсіўнага руху па ёй аўтамабіляў. У мэтах прыцягнення ўвагі да акцыі, моладзевыя актывісты запалілі побач з расцяжкай два фаеры.
Нагадаем, што актывісты арганізацыі «Пошуг» рэгулярна праводзяць патрыятычныя акцыі і малююць палітычныя і сацыяльна значныя графіці.