20 жніўня, у дзень народзінаў палітвязня Максіма Пякарскага, у Мінску прайшоў пікет у падтрымку яго ды іншых затрыманых па “справе графіцістаў”. Удзел у акцыі прынялі каля 25 чалавек, паведамляе прэс-служба БХД. Пікет адбыўся каля Рускага тэатра, насупраць СІЗА №1 МУС — вядомай турмы на вуліцы Валадарскага.

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на чале з Паўлам Севярынцам, Маладых хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Марынай Хоміч, Аб\’яднанай грамадзянскай партыі на чале з Анатолем Лябедзькам, “Маладой Беларусі” з Артурам Фінькевічам, Руху салідарнасці “Разам”, Камітэту салідарнасці з Украінай, Партыі БНФ ды іншых.

У Мінску прайшоў пікет у падтрымку затрыманых графіцістаў

У Мінску прайшоў пікет у падтрымку затрыманых графіцістаў

У Мінску прайшоў пікет у падтрымку затрыманых графіцістаў

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння стала вядома, што Следчы камітэт выставіў абвінавачанні двум з фігурантаў “справы графіцістаў” — Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага вінавацяць у групавым хуліганстве. Праваабаронцы называюць затрыманых графіцістаў палітвязнямі.

Нагодай для крымінальнай справы сталі графіці “Беларусь мае быць беларускай” на будынку і запэцканы бігборд з выявамі міліцыянтаў.

Еўрарадыё