Навіны

"Жыве Беларусь!" з-за кратаў

«Мікола ведае пра віншаванні, чуў салют, прасіў дзякаваць усім, хто павіншаваў яго, нават, калі не ўсе віншаванні дайшлі», — паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Дарэчы, калі быў салют, зняволеныя крычалі «ура», поздравляем» і… «Жыве Беларусь!» Мне пра тое казалі сведкі «звонку». Вельмі рада. І шчыра ўдзячная!» — напісала жанчына.

Мы запыталіся ў Марыны,якія навіны ёсць ад Мікалая Статкевіча?

«Ён атрымаў шмат віншаванняў: тэлеграм, паштовак, лістоў, хаця яўна не ўсе, што яму дасылаліся. Чуў салют і крыкі іншых зняволеных: «Віншуем!», «Ура!» і нават — «Жыве Беларусь!». Гэта сталася для мяне прыемнай нечаканасцю — пра яго дзень народзінаў ведалі ў турме», — адзначыла Марына. Таксама яна папрасіла перадаць словы ўдзячнасці ад Мікалая Статкевіча ўсім тым, хто павіншаваў яго, выказаў словы падтрымкі.