Навіны

"Жыве Беларусь!" з-за кратаў

“Мікола ведае пра віншаванні, чуў салют, прасіў дзякаваць усім, хто павіншаваў яго, нават, калі не ўсе віншаванні дайшлі”, – паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.

“Дарэчы, калі быў салют, зняволеныя крычалі “ура”, поздравляем” і… “Жыве Беларусь!” Мне пра тое казалі сведкі “звонку”. Вельмі рада. І шчыра ўдзячная!” – напісала жанчына.

Мы запыталіся ў Марыны,якія навіны ёсць ад Мікалая Статкевіча?

“Ён атрымаў шмат віншаванняў: тэлеграм, паштовак, лістоў, хаця яўна не ўсе, што яму дасылаліся. Чуў салют і крыкі іншых зняволеных: “Віншуем!”, “Ура!” і нават – “Жыве Беларусь!”. Гэта сталася для мяне прыемнай нечаканасцю – пра яго дзень народзінаў ведалі ў турме”, – адзначыла Марына. Таксама яна папрасіла перадаць словы ўдзячнасці ад Мікалая Статкевіча ўсім тым, хто павіншаваў яго, выказаў словы падтрымкі.