Зміцер Бандарэнка: Гэты чалавек дапамог адміністрацыі следчага ізалятара адправіць мяне ў карцэр
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» папярэджвае.
«Апошнімі днямі на некалькіх беларускіх і замежных сайтах з\’явілася інтэрв\’ю з былым супрацоўнікам МУС БеларусіВасілём Міхневічам, – заявіў Зміцер Бандарэнка ў каментары charter97.org. – Гэты чалавек, акрамя ўсяго іншага, паведамляе, што сядзеў са мной у адной камеры ў турме «Амерыканка» ў 2011 годзе і нібыта значна мне дапамог.
У сувязі з гэтым хачу заявіць, што, сапраўды, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ у камеры №13 з гэтым чалавекам чатыры дні. Ён дапамог адміністрацыі турмы адправіць мяне на 10 дзён у карцэр, дзе першы дзень мяне трымалі прыкаваным ланцугом да сцяны.
Васіль Міхневіч камандаваў адным з падраздзяленняў спецназа ўнутраных войскаў МУС Беларусі, быў падпалкоўнікам УБЭП горада Менску. Да 2010 года ён верна служыў рэжыму, а выехаўшы за мяжу і цяпер раптам стаў экспэртам аб беларускай апазіцыі.
Васілю Міхневічу давяраць нельга. Будзьце асцярожныя ў стасунках з гэтым чалавекам».