Змітра Дашкевіча паўторна змясцілі ў ШЫЗА на 10 сутак

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка.

Сёння адбылася чарговая сустрэча Дашкевіча з адвакатам. Як паведаміла Палажанка, Дашкевіча паўторна змясцілі ў ШЫЗА на 10 сутак — гэта максімальны тэрмін. Сустрэча праходзіла пад пільным кантролем супрацоўнікаў калоніі, таму падабаронны не мог канфідэнцыйна абмеркаваць з адвакатам пытанні юрыдычнага характару.

Адзін з фактаў, які паспеў паведаміць палітвязень, што ў ШЫЗА ён не можа чытаць Біблію. Нягледзячы на яго неаднаразовыя просьбы, адміністрацыя калоніі адмаўляецца перадаваць Дашкевічу Біблію.

Мінулы раз адвакатка сустракалася са Змітром Дашкевічам у пятніцу 17 лютага, калі ён таксама быў у ШЫЗА. Туды ён трапіў за адмову ўваходзіць у камеру да так званага “апушчанага”, што аўтаматычна, паводле зэкаўскіх правілаў, перавяло б яго ў аналагічны статус.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/zmitra-dashkevicha-pawtorna-zmyastsili-w-shyza-na-10-sutak-100201