Зварот Рады БНК "Да кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў"

Старшыні камісій Рады Беларускага Нацыянальнага Камітэта зацвердзілі канчатковы варыянт Зварота да прадпрыемстваў. Гэты Зварот будзе перададзены на ўсе прадпрыемствы Беларусі.

Зварот Рады БНК да кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў Беларусі.

Для ажыўлення эканомікі і росту даходаў насельніцтва Беларусі мы лічым неабходнымі наступныя аператыўныя меры:

  1. Адмяніць працоўныя кантракты, а таксама абмежаванні па выплатах зарплаты на прадпрыемствах рэальнага сектару эканомікі пры ўмовах наяўнага ў прадпрыемства прыбытку.
  2. Забараніць крымінальныя ганенні кіраўнікоў прадпрыемстваў і іх намеснікаў за прыняцце рашэнняў, якія не далі станоўчых вынікаў.
  3. Забараніць праверку гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў-плацельшчыкаў падатку на прыбытак часцей, чым адзін раз за 5 гадоў.
  4. Увесці забарону на штрафы за выяўленыя ў час першай праверкі парушэнні гаспадарчай дзейнасці. Штрафныя санкцыі ўводзіць толькі ў выпадку, калі выяўленыя недахопы не будуць ліквідаваны за пэўны тэрмін.
  5. Устанавіць кошт на імпартныя энерганосьбіты для прамысловых прадпрыемстваў і фізічных асобаў згодна формуле: закупачны кошт+кошт транспарціроўкі +20% (затраты на абслугоўванне і мадэрнізацыю энергамагістраляў, акцызы). Адмовіцца ад прывязкі кошту энерганосьбітаў унутры краіны да замежнай валюты.
  6. Увесці сістэму вяртання падатку на дабаўленую вартасць на прадукцыю, якая экспартуецца, на працягу 3 банкаўскіх дзён пасля атрымання аплаты за яе. Адмяніць ўсе даведкі і працэдуры, якія перашкаджаюць развіццю экспарту.
  7. Адмяніць працэдуру сертыфікацыі прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, а таксама прадукцыю, якая імпартуецца, на якія маюцца сертыфікаты міжнароднага ўзору. Ажыццяўляць бясплатную сертыфікацыю прадукцыі, якая ідзе на экспарт.
  8. Публікаваць у абавязковым парадку на гандлёвай пляцоўцы icetradeby інфармацыю пра заказчыкаў і іх неабходнасці ў таварах (работах, паслугах), калі яны ажыццяўляюць закупку за кошт сродкаў бюджэту ці маюць дзяржаўную долю ўласнасці.
  9. Адмяніць налічэнне пені за неаплату прамысловымі прадпрыемствамі электраэнергіі, якая ўжываецца імі на працягу месяца, калі яны напярэдадні ўнеслі пэўную суму аплаты. Вызначыць прадпрыемства-вытворцы прадукцыі ў асобную тарыфную групу.
  10. Адмовіцца ад спынення падачы электраэнергіі працуючым прамысловым прадпрыемствам у сувязі з парушэннем імі тэрмінаў аплаты за яе, так як гэта прывядзе да спынення вытворчасці і немагчымасці пагашэння запазычанасці.
  11. З мэтай развіцця дзелавой актыўнасці насельніцтва адмяніць крымінальны артыкул “незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”.
  12. Субсідыярную адказнасць кіраўнікоў і заснавальнікаў камерцыйных арганізацый накладваць на іх толькі пры наяўнасці ў іх прызначанага судом намеру на нанясенне шкоды. Тэрмін іскавой даўнасці па такіх справах устанавіць у 3 гады. Таварыства з абмежаванай (дадатковай) адказнасцю павінны несці адказнасць у межах іх устаноўчага фонду і маёмасці, якія належаць таварыству на праве ўласнасці.
  13. Уносіць змены ў заканадаўства па ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці і падаткаабкладанні не часцей, чым праз год.
  14. Кансультаванне па пытаннях падаткаабкладання ўскласці на падаткавыя органы. Кансультацыі даваць бясплатна і ў пісьмовым выглядзе. У выпадку, калі пры выкананні рэкамендацый падатковага органа будзе выяўлена парушэнне падатковага заканадаўства, суб’ект гаспадарання вызваляецца ад адказнасці.
  15. Даваць падаткавыя льготы, у тым ліку, адтэрміноўкі, растэрміноўкі аплаты падаткаў і збораў толькі для прадпрыемстваў – вытворцаў стратэгічна важных для Рэспублікі Беларусь таварных груп прадукцыі, тавараў імпартазамянення.
  16. Адмовіцца ад ўвядзення павышаючых каэфіцыентаў да стаўкі падатку (арэнднай аплаты) на зямлю і нерухомасць, якая неэфектыўна выкарыстоўваецца. Павышаючыя каэфіцыенты ўводзіць толькі ў тым выпадку, калі расце попыт на зямельны ўчастак.
  17. Забараніць падатковым органам сваімі рашэннямі (г.зн., без суда) абмежаваць расходныя аперацыі па разліковых рахунках.

Рада БНК лічыць, што пасля ажыццяўлення гэтых аператыўных мер дзяржава павінна прыступіць да праграмы структурных рэформаў. Пачатковымі мерамі павінна быць карэнная рэформа сістэмы ўпраўлення дзяржаўнай уласнасці і забяспячэнне незалежнасці судоў па эканамічных пытаннях.

Беларускае Радыё Рацыя