16 лістапада — акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве
Фонд «Еўрапейская Беларусь» і офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага запрашаюць на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Акцыя адбудзецца ў пятніцу 16 лістапада ў 18 гадзін у Варшаве каля Касцёла св. Ганны па адрасе вул. Кракаўскае Прадмесце 68 (Krakowskie Przedmieście 68).
Нагадаем, 16-га кожнага месяца з\’яўляецца днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі.