ЕС адмовіцца ад расійскіх углевадародаў
Ліст ад 18.05.2022
“Чуў, што ЕС вырашыў патраціць за 5 год 196 мільярдаў еўра, каб цалкам адмовіцца ад расійскіх углевадародаў. Мабыць, спачатку новыя газаправоды пабудуюць, а потым фарміруюць пераход да безвуглявадароднай энергетыкі. Агрэсіяй супраць Украіны Масква кансалідавала супраць сябе ўсе развітыя вольныя краіны.Калі ў бліжэйшыя часы яна кардынальна не зменіць сваю геапалітычную стратэгію, то Расія пазбавіцца перспектыў нармальнага развіцця. На радасць суседзям на Поўдні і Ўсходзе. Бо глабальнае пацяпленне і трэба новая зямля.
Ведаю, што нейтральная Швецыя і Фінляндыя вырашылі скарыстацца тым, што РФ “завязла” ва Украіне і хуценька ўцячы пад “парасон” NATO. На фінаў, мабыць, асабліва падзейнічала словаспалучэнне “ваенна-тэхнічная аперацыя”. Успомнілі, што савецка-фінская вайна 1939–1940 гг. напачатку называлася Масквой “фінская аперацыя”, а не вайна.”
Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3
Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.