Афіцыйная статыстыка звычайна мае «кампліментарны» характар
З ліста ад 18.08.2022
«Чуў па радыё, што за паўгады ВУП зменшыўся на 5,3%. А за першыя 5 месяцаў года — 3,4%, як я памятаю. Першыя два месяцы падзення амаль не было. Такім чынам, за першыя тры месяцы расійска-украінскай вайны падзенне ВУП складала ~ 1% за месяц. А за чэрвень тэмп падзення павялічыўся ўдвая — да 2%. Нават, калі такі тэмп захаваецца, то напрыканцы года эканоміка зменьшыцца на ~17%. Гэта вельмі шмат. Пры тым, што афіцыйная статыстыка звычайна мае «кампліментарны» характар.
Увогуле, незалежныя эканамісты кажуць пра выніковае падзенне эканомікі з-за санкцый на 20% і адсутнасць прычын да росту пасля гэтага. Афіцыйныя аналітыкі ў «СБ» пішуць пра страты у 16÷17 млрд. $. Гэта да чвэрці ВУП.»
Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае