Актуальна

Алесь Бяляцкі ўпершыню пасля вызвалення наведаў Польшчу

У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з былым палітвязнем, лідарам праваабарончага руху Беларусі Алесем Бяляцкім, арганізаваная пры дапамозе Хельсінскага фонда па правах чалавека.

Images: artsbuilderexecute.png Поўны запіс выступу

У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім У Фондзе імя Стэфана Баторыя ў Варшаве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім

Карэспандэнтка Беларускага Радыё Рацыя Яна Запольская пагутарыла з ім адразу пасля сустрэчы:

RR. Спадар Алесь, найперш ад імя Беларускага Радыё Рацыя, ад імя нашых слухачоў на Гарадзеншчыне, Берасцейшчыне, Беласточчыне  вітаем Вас на Свабодзе.

Алесь Бяляцкі: Дзякуй вялікі!

RR. Вы ўжо прыгадалі пра 7 палітвязняў і сказалі, што каб яны выйшлі на свабоду, то палепшыліся бы адносіны Еўразвязу з Беларуссю. Чаму Аляксандр Лукашэнка не пойдзе на гэты крок?

 Алесь Бяляцкі: Вось такая беларуская палітыка. Яна не такая простая, як здаецца. І часам нейкім лагічнымі крокамі яе патлумачыць, з пункту гледжання звычайнага чалавека даволі цяжка. Але ў гэтым ёсць таксама пэўная логіка ўладаў. Логіка гэтая заключаецца, як мне здаецца, у падтрыманні таго ўзроўню страху ў грамадстве, якое існуе на сённяшні дзень, бо наяўнасць палітычных вязняў безумоўна скоўвае актыўнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Людзі адвольна-неадвольна прыкідваюць на сябе, на свае сем’і, на сваіх сяброў – знаёмых. Гэта як той лёд, які скоўвае раку. Гэта перашкаджае нармальнаму існаванню і развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці. Улады гэта ведаюць, яны гэта выкарыстоўваюць як інструмент кантролю за беларускім грамадствам, як інструмент пэўнага ціску. І атрымліваецца так, што часам не трэба, каб сядзелі 700 ці 7000, дастаткова 7, а эфект атрымліваецца вельмі моцны.

 RR. Вы паспелі пахадзіць па вуліцах Менску, паездзіць у метро, гэты ўзровень страху адчуваецца неяк у грамадстве?

 Алесь Бяляцкі: Безумоўна – не. Калі ты ідзеш па Менску, то людзі прыгожыя, вясёлыя, багата моладзі страката апранутай, дзяўчаты пасміхаюцца. Гэта нармальная сітуацыя. Але ёсць пэўныя забароненыя тэмы, пра якія людзі не хочуць размаўляць ці размаўляюць у сваіх асяродках, ці ўхіляюцца ўвогуле ад іх. Бывае, калі чалавек не хоча думаць ні пра што паганае, а толькі пра добрае. І гэта ёсць. І, дарэчы, вельмі адчуваецца ў лагеры – у зоне, дзе са мной наогул было гаварыць забаронена, але часам людзі хацелі падтрымаць, то падтрымлівалі нейкім знакам, альбо сказаць два словы: “Трымайся!” ці “Жыве Беларусь!” маглі сказаць ціхенька. Большасць маўчала ці ўхілялася. І гэты нябачyы кантроль прысутнічае. Ён ёсць. І гэта адназначна, калі справа даходзіць да нейкіх больш вострых грамадскіх ці палітычных пытанняў, калі людзі проста ўхіляюцца ад вырашэння ці не лічаць магчымым вырашыць гэта станоўча.

 RR. Вас сёння ўжо неадноўчы называлі светлым, блакітнавокім сімвалам Беларусі. Як Вы лічыце, наколькі асоба з’яўляецца фактарам вызначальным у тым, як развіваюца тыя ці іншыя падзеі? Ці можа вырашаць штосьці адзін чалавек? Ці можа ён на нешта паўплываць?

 Алесь Бяляцкі: Грамадства будуецца з асобаў. Асобы вызначаюць якасць грамадства. Я стаўлюся скептычна да сваёй ролі ў беларускім грамадстве, яна такая, як ёсць – ні большая, ні меншая. Надзвычай важна, што ў нас ёсць шырокі праваабарончы рух. Вельмі важна, што тыя пытанні, якія хвалююць мяне хвалююць і сотні тысяч беларусаў, якія, можа быць, сёння і не могуць вырашыць гэтыя праблемы, але заўтра мы гэта здолеем вырашыць сваёй пэўнай і паслядоўнай працай. Усе мы ўнікальныя, усе мы разнастайныя. Калі ў нас ёсць агульныя мэты пытанні, якія нас могуць аб’яднаць, – гэта рэальная магчымасць дамагчыся зменаў у беларускім грамадстве.

 RR. Вы падкрэсліваеце, што захоўваеце больш пазітыўны погляд на тое, што адбываецца вакол Вас і ў краіне, ці можна назваць падставы, падмурак гэтага пазітыўнага погляду?

 Алесь Бяляцкі: Той, хто не верыць ні ў што, хто нічога не робіць, – як правіла, нічога не дабіваецца. Трэба быць упартым дастаткова. Трэба глядзець наперад і ісці наперад. Тады, як у той казцы пра жабку, якая боўталася ў глечыку і ўрэшце збіла з малака кавалак масла і выскачыла з гэтага глечыка. Гэта можа і ёсць шлях нашага грамадства. Мы павінны няўхільна і няўтомна боўтаць лапкамі і ўрэшце рэшт мы даб’емся свайго!

Images: artsbuilderexecute.png Слухайце тут…

З Варшавы паведамляе наша карэспандэнтка Яна Запольская.

–  Сустрэчу вяла вядомая польская журналістка Марыя Пшэломец. І яе першае пытанне – чаму Алесь Бяляцкі пасля таго, як прабыў 3 гады ў зняволенні, пасля ціску і рэпрэсій заяўляе пра працяг сваёй праваабарончай дзейнасці, ці не баіцца зноў трапіць за краты? У адказ Алесь Бяляцкі адзначыў, што менавіта таму, што ён прайшоў праз гэтыя гады зняволення. Таму і будзе працягваць сваю праваабарончую дзейнасць. Акрамя таго, Алесь Бяляцкі паведаміў, што ў час сваёй паездкі па Еўропе – ён праехаў Брусель, Страсбург і Парыж – заклікаў усіх еўрапейскіх палітыкаў і праваабаронцаў не пакідаць Беларусь па-за колам сваёй увагі.

Алесь Бяляцкі адзначыў важнасць такіх праектаў, як Беларускае Радыё Рацыя і тэлебачанне “Белсат”, якія  назваў ствараючымі структурамі, вакол якіх узнікаюць і развіваюцца іншыя меншыя структуры, арганізацыі, вакол якіх кшталтуецца маладое пакаленне.

Алесь Бяляцкі сказаў, што, на яго думку, толькі змены ў эканамічнай сістэме і эканамічным стане Беларусі могуць прывесці да сур’ёзных зменаў у палітычнай сістэме. Пры гэтым ён аспрэчыў тэзіс пра эканамічную стабільнасць у Беларусі.

Адным з галоўных пытанняў і асноўных кірункаў сваёй дзейнасці ён назваў вызваленне іншых палітычных вязняў, якіх у Беларусі на сённяшні дзень яшчэ 7 чалавек.

Таксама ў час сустрэчы шмат гаварылі пра ідэалагічны ўплыў Расеі, пра тое, як раскрыцца на Еўропу, што Алесь Бяляцкі назваў адным з галоўных надзённых пытанняў усіх беларусаў. Як вырашыць гэтае пытанне? Ён лічыць, што трэба падтрымліваць як мага больш кантактаў з Еўропай, нават на такім звычайным, міжчалавечым узроўні. Алесь Бяляцкі сказаў: “Цяпер вызначаецца, якой быць Беларусі. Якраз у гэтыя хвіліны, у гэтыя гадзіны і гэтыя гады. Таму вельмі важна дзейнічаць зараз”.

Images: artsbuilderexecute.png Слухайце тут…

Таксама сёння Алесь Бяляцкі сустракаецца з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, правядзе перамовы ў  канцылярыі прэзідэнта і ў польскім сойме.

* * *

Хельсінскі Фонд па правах чалавека разам з Фондам Стэфана Баторыя запрашаюць на сустрэчу з вядомым беларускім праваабаронцам і былым палітвязнем. Сустрэча пойдзе сёння, пачатак у 10 гадзін у сядзібе Фонда Стэфана Баторыя.

Што Алесь Бяляцкі думае пра Польшу пасля таго, як рашэннем польскай пракуратуры пра выдачу беларускім уладам звестак пра банкаўскія рахункі праваабарончага цэнтра „Вясна” ён правёў за кратамі 1052 дні? Ці яго вызваленне – гэта працяг схемы «крок наперад, крок назад» у стасунках паміж Беларуссю і Еўразвязам? Ці гэта адказ на сітуацыю ва Украіне і палітыку Расеі адносна яе? Што апошнія падзеі азначаюць для беларускай грамадзянскай супольнасці? Гэтыя ды іншыя тэматычныя пытанні будуць разгледжаныя ў Варшаве ў час канферэнцыі з удзелам Алеся Бяляцкага.