Расійская мабілізацыя
З ліста ад 29.09.2022
“Расійская мабілізацыя вымушаная банальныі недахопам сухапутных войскаў. Хоць і пісалі, што ва Украіне ваявала толькі 20% расійскай арміі, але ж гэта (з улікам кампенсацыі страт) блізу паловы сухапутных войскаў. Бо значная доля вайскоўцаў служыць у ВМФ, ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, тэрытарыяльнай СПА, якія ва ўкраінскай вайне не задзейнічаны ці амаль не задзейнічаны. Але мабілізаваная армія меньш баяздольная, чым кадравая, мае горшае ўзбраенне, падрыхтоўку і матывацыю. Так што чалавечыя страты могуць рэзка ўзрасці. І папулярнасць вайны ад мабілізацыі можа нашмат зменьшыцца. Бо адна справа – заўзець каля тэлевізара “за нашых”, а другая – ведаць, што на вайне можа быць забіты блізкі чалавек. Ці самаму сядзець у прамерзлым акопе пад агнём.
Такое ўражанне, што Крэмль ужо не ведае, як выйсці з гэтай вайны. Таму падвышае стаўкі, каб прымусіць Кіеў да перамоў. […] Пагроза прымяніць ядзерную зброю – з гэтай жа серыі. Так адна стратэгічная памылка прымушае да іншых стратэгічна тупіковых дзеянняў. У гэтай сітуацыі мяне асабліва хвалюе пытанне, ці будзе частка мабілізаваных расійскіх войскаў накіравана ў Беларусь.”