Лісты на волю

Кітай дапаможа толькі словамі

З ліста ад 19.09.2022

“Афіцыёз шмат піша пра ШОС. Увогуле, стала тэндэнцыяй маляваць ШОС ці той жа БРІКС, як нейкія магутныя блокі, здольныя супрацьстаяць калектыўнаму Захаду.

Калі Захад зараз сапраўды кансалідаваны намаганнямі Байдэна і дзеяннямі Пуціна, то ў ШОС і БРІКС уваходзяць вельмі разнастайныя па палітычным і эканамічным мадэлямі, часта варожыя паміж сабой краіны. Дэмакратычныя, аўтарытарныя, нават камуністычныя. З даўнімі тэрытарыяльнымі спрэчкамі і нядаўнімі ваеннымі сутыкнення і. Напрыклад, працягваецца тэрытарыяльная спрэчка паміж Індыяй і Пакістана з-за Кашміра. Нават ядзерную зброю стварылі адны супраць другіх. Такі ж канфлікт ёcць паміж Індыяй і Кітаем. А на мяжы Кіргізстана і йТакжыкістана была страляніна ледзь не падчас саміту ШОС, у якім яны ўдзельнічаюць. Так што, і ШОС, і БРІКС – гэта толькі пляцоўкі для размоў. Што таксама патрэбна.

Не ведаю, у чым розніца паміж ранейшым беларуска-кітайскім “жалезным партнёрствам” і сённяшнім “усенародным партнёрствам”. Але мне падаецца, што апошнія перамовы тычыліся не толькі крэдыта для збалансавання беларускага бюджэта. Ужо робіцца актуальнай і іншая тэма – як уратавацца ад намераў Масквы завершыць “палітычнае будаўніцтва” саюзнай дзяржавы. Бо ўвядзенне пасады яе прэзідэнта робіцца ўсё больш актуальным для Пуціна. Але чым тут дапаможа Кітай? Толькі словамі.”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае