Куды павернуць зброю?
З ліста ад 30.01.2023
“Тут днямі краем вуха чуў, што беларусаў ужо ледзь не “паслалі” ваяваць. І што, баявую зброю збіраюцца ім выдаць? Цікава, куды яны яе павернуць? ?
Да канца дзесяцігоддзя “зялёная энергетыка” ў Еўропе стане пераважаць. Даходы Масквы ад газа і нафты зменьшацца разам з яе міжнароднымі магчымасцямі. Вось таму і спрабуюць прыхапіць болей, пакуль яшчэ яны ёсць. Нам трэба ў гэта лезці?”
Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае