Куды павернуць зброю?

З ліста ад 30.01.2023

“Тут днямі краем вуха чуў, што беларусаў ужо ледзь не “паслалі” ваяваць. І што, баявую зброю збіраюцца ім выдаць? Цікава, куды яны яе павернуць? 🙂

Да канца дзесяцігоддзя “зялёная энергетыка” ў Еўропе стане пераважаць. Даходы Масквы ад газа і нафты зменьшацца разам з яе міжнароднымі магчымасцямі. Вось таму і спрабуюць прыхапіць болей, пакуль яшчэ яны ёсць. Нам трэба ў гэта лезці?”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае