Навіны

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ! – расцяжка ў салідарнасць

Над трасай на пад\’ездзе да Мінска была вывешаная расцяжка ў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

Інфармацыя аб гэтай акцыі з\’явілася на старонцы Мікалая Статкевіча ў Фэйсбуку са спасылкай на сайт Хартыя97.

Акцыя была праведзеная ў знак пратэсту супраць пераводу Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым і ўзбуджэння другой справы супраць Юрыя Рубцова.

4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваўся Мікалай Статкевіч, было прынята рашэнне аб яго пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). А 6 мая стала вядома, што палітык быў этапаваны ў турму № 4 горада Магілёва. Жонка палітыка, Марына Адамовіч мяркуе, што гэта адбылося ў ноч пасля суда.

Супраць гомельскага актывіста Юрыя Рубцова, які знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць), была заведзеная дадатковае крымінальная справа па артыкуле 415 КК (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі)