Статкевічу маглі дадаць тэрмін, — намесьнік генпракурора Аляксей Стук
Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці праводзілася праверка дзеяньняў адміністрацыі Шклоўскай калёніі адносна Мікалая Статкевіча, які за некалькі тыдняў атрымаў каля дзесяці спагнаньняў і быў зноў накіраваны ў турму, спадар Стук паведаміў:
«Тое, што ён апынуўся ў турме, — ня думаю, што гэта ёсьць помстай адміністрацыі. Ён адмаўляўся выконваць якія б там не былі законныя патрабаваньні адміністрацыі. І па выхадзе на працу, і па выкананьні рэжыму ўтрыманьня і па ўнутраным распарадку. То бок ніякіх распараджэньняў ён не выконваў. І праз гэта на яго наклалі шэраг спагнаньняў, і ён апынуўся на больш строгім рэжыме. Магу заўважыць, што такія парушэньні маглі кваліфікаваць паводле 411-га артыкула Крымінальнага кодэксу — непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі».
Аляксей Стук нагадаў, што паводле 411-га артыкула атрымаў дадатковы год пакараньня Мікалай Дзядок.
Праваабаронцы лічаць Дзядка і Статкевіча палітвязьнямі.