Зянон Пазняк прэзентаваў у Вільні свае кнігі
У суботу, 7 лістапада, Зянон Пазняк сустрэўся з чытачамі ў Вільні.
Ён прадэманстраваў некалькі сваіх кніг: «Сесія незалежнасці», «Тэра дэй», «Дарога» і «Оtczyzna wieczna» на польскай мове, піша «Наша ніва».
Людзей на сустрэчу прыйшло шмат, вольных месцаў у зале не засталося. На сустрэчы прысутнічаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Прыехалі нават беларусы, якія ваююць за Украіну.