Зянон Пазняк прэзентаваў у Вільні свае кнігі

У суботу, 7 лістапада, Зянон Пазняк сустрэўся з чытачамі ў Вільні.

Ён прадэманстраваў некалькі сваіх кніг: «Сесія незалежнасці», «Тэра дэй», «Дарога» і «Оtczyzna wieczna» на польскай мове, піша «Наша ніва».

Людзей на сустрэчу прыйшло шмат, вольных месцаў у зале не засталося. На сустрэчы прысутнічаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Прыехалі нават беларусы, якія ваююць за Украіну.