Актуальна

У Баранавічах адноўлена рэгіянальная кааліцыя дэмакратычных сілаў

“Учора ў Баранавічах прайшоў сход прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў і партый.

На сустрэчы было шмат гарачых спрэчак, але галоўнай тэмай сустрэчы было аб\’яднанне дэмакратычных сіл, што і ўдалося зрабіць.”

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў Удзельнік схода Аляксандр Швед. 

“Пад старшынствам Тамары Патоцкай удзельнікі большасцю прагаласавалі за падцвержанне і аднаўленне Баранавіцкай кааліцыіі дэмсіл, што перажывала цяжкасці з адыходам В.А.Сырыцы, які доўгі час аб\’ядноўваў баранавічскую дэмакратычную супольнасць.

Другім пытаннем было абранне старшыні кааліцыі, ім большасцю галасоў быў абраны вядомы баранавіцкі грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.

Таксама адразу быў створаны і аргкамітэт кааліцыі, ў які ўвайшлі: Тамара Патоцкая, Аляксандр Татарэнка, Рыгор Грык і Вячаслаў Болбат.

Прадстаўніком у Раду Нацыянальнага кангрэсу быў абраны старшыня баранавіцкай кааліцыі Мікалай Чарнавус. Арганізацыяй паездкі дэлегатаў на кангрэс 15 траўня ў Менск займаецца аргкамітэт кааліцыіі.”