Навіны

«Народная воля» і «Хартыя» накінуліся на Статкевіча

Яны крытыкуюць заклік палітвязня ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Журналіст «Народнай волі» назваў свой артыкул «Шок: каманда Статкевіча ідзе на выбары». А «Хартыя» яго перадрукавала на перадавіцы.

«Дзіўная атрымоўваецца сітуацыя: шэраг партый галоўнай умовай свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах называюць вызваленне палітвязняў, а калі гэтага не адбудзецца, збіраюцца аб’явіць выбарам байкот, у той жа час партыйцы, лідар якіх — Мікалай Статкевіч — знаходзіцца за кратамі, ад байкоту адмовіліся», — піша журналіст.

Наўрад ці Статкевіч мае ілюзіі наконт выніку «выбараў». Але такая пазіцыя Статкевіча: ён і ў1999-м, і пазней лічыў, што трэба выкарыстоўваць правілы гульні рэжыму, каб паказваць людзям альтэрнатыву. Урэшце, і Плошчаў 2006 і 2010 не было б, каб не безнадзейны ўдзел Мілінкевіча, Саннікава ці Статкевіча. І менавіта ж тыя Плошчы далі краіне надзею: ёсць яшчэ сілы, што крыўдзе не даюцца, змагаюцца.

У артыкуле «Народнай волі» не абыходзіцца і без маразму: «Нейкая перавернутая і незразумелая сітуацыя. Асабліва калі ўлічваць, што больш ні адзін іншы палітзняволены, акрамя Статкевіча, проста не меў магчымасці напісацьз-закратаўякіх-небудзьпалітычна-значныхлістоў», — тлуста намякае аўтар.

Пры гэтым жонку палітвязня, Марыну Адамовіч, па-хамскупараўноўваюць з Крупскай. Ну, як той казаў, не дай Бог і вам такога шчасця.

Наша Ніва