Па дарозе ў аэрапорт затрымалі Рыгора Кастусёва
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі ў Менску па дарозе ў аэрапорт. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёну.
Пра гэта распавёў у Фэйсбуку палітык Аляксей Янукевіч.
«Рыгор Кастусёў у ІЧУ Менскага раёну. Быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт, меўся ўдзельнічаць заўтра ў паседжанні міжнароднай камісіі Сейму ў Варшаве. Заўтра суд. Час пакуль невядомы. Відавочна, за Курапацкую варту», – распавёў ён.