Скварка без чаркі? Заўтра гарэлка падаражэе на 50 %
Паводле рашэння Міністэрства эканомікі, падаражэнне закране алкагольныя напоі, мацнейшыя за 28º.
Дарагія градусы (24.10.2012)
Віктар Маргелаў пра павялічэнне коштаў гарэлкі (24.10.2012)
Леанід Заіка пра павялічэнне кошту гарэлкі (24.10.2012)
Ужо з заўтрашняга дня за самую танную бутэльку гарэлкі давядзецца заплаціць 29 600 рублёў (дагэтуль – 19 600).
Будуць піць «чарніла»?
Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў звяртае ўвагу на тое, што памеры спажывання пладова-ягадных вінаў, якое ўлады нібыта збіраліся знізіць, звязаныя з аб’ёмам продажу гарэлкі.
«Калі кошт пладова-ягаднага ў два і больш разоў ніжэйшы за цану гарэлкі, павялічваецца яго спажыванне. Калі больш за палову кошту гарэлкі складае цана пладова-ягаднага, павялічваецца спажыванне гарэлкі», – сцвярджае адмысловец.
Аднак, паводле Маргелава, чакаць моцнага спаду спажывання «белай» не варта: попыт знізіцца, але ненадоўга.
З грашыма зусім цяжка?
У сваю чаргу эканаміст Леанід Заіка нагадвае, што ўлады ніколі асабліва не змагаліся са спажываннем моцнага алкаголю, таму прычыны павышэння коштаў хутчэй эканамічныя.
«У Савецкім Саюзе часам да 40 % бюджэту забяспечвалася коштам віна-гарэлачных прадуктаў. Сёння ў Беларусі тое ж самае: нам у 2013 годзе трэба будзе выплочваць 3 мільярды, якія мы так бліскуча напазычалі. Таму рыхтуюцца павялічыць прыбыткі бюджэту за кошт алкагольных прадуктаў», – нагадвае Заіка.