Скварка без чаркі? Заўтра гарэлка падаражэе на 50 %

Паводле рашэння Міністэрства эканомікі, падаражэнне закране алкагольныя напоі, мацнейшыя за 28º.

Глядзець відэа Дарагія градусы (24.10.2012)
Глядзець відэа Віктар Маргелаў пра павялічэнне коштаў гарэлкі (24.10.2012)
Глядзець відэа Леанід Заіка пра павялічэнне кошту гарэлкі (24.10.2012)

Ужо з заўтрашняга дня за самую танную бутэльку гарэлкі давядзецца заплаціць 29 600 рублёў (дагэтуль – 19 600).

Будуць піць «чарніла»?

Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў звяртае ўвагу на тое, што памеры спажывання пладова-ягадных вінаў, якое ўлады нібыта збіраліся знізіць, звязаныя з аб’ёмам продажу гарэлкі.

«Калі кошт пладова-ягаднага ў два і больш разоў ніжэйшы за цану гарэлкі, павялічваецца яго спажыванне. Калі больш за палову кошту гарэлкі складае цана пладова-ягаднага, павялічваецца спажыванне гарэлкі», – сцвярджае адмысловец.

Аднак, паводле Маргелава, чакаць моцнага спаду спажывання «белай» не варта: попыт знізіцца, але ненадоўга.

З грашыма зусім цяжка?

У сваю чаргу эканаміст Леанід Заіка нагадвае, што ўлады ніколі асабліва не змагаліся са спажываннем моцнага алкаголю, таму прычыны павышэння коштаў хутчэй эканамічныя.

«У Савецкім Саюзе часам да 40 % бюджэту забяспечвалася коштам віна-гарэлачных прадуктаў. Сёння ў Беларусі тое ж самае: нам у 2013 годзе трэба будзе выплочваць 3 мільярды, якія мы так бліскуча напазычалі. Таму рыхтуюцца павялічыць прыбыткі бюджэту за кошт алкагольных прадуктаў», – нагадвае Заіка.

belsat.eu