Мікалай Статкевіч пра права на выбар
«… У несвабодных краінах перад кожным паўстае выбар — супраціўляцца, хай нават толькі маральна, несвабодзе альбо прыстасоўвацца да яе і прыніжацца перад яе праявамі», — з ліста Мікалая Статкевіча.
«Перад людзьмі нярэдка паўстае цяжкі выбар. Напрыклад, у несвабодных краінах перад кожным паўстае выбар — супраціўляцца, хай нават толькі маральна, несвабодзе альбо прыстасоўвацца да яе і прыніжацца перад яе праявамі. Праўда, значная частка насельніцтва адмаўляе ці нават не ўсведамляе такога выбару. Але гэта толькі сведчыць, што яны ўжо выбралі. Мне падаецца глыбока сімвалічным і абсалютна не выпадковым, што ў несвабодных краінах нашага рэгіёна ў якасці камплімента мужчыне выкарыстоўваецца слова, якое толькі паўтары стагоддзі таму было сінонімам сельскагаспадарчага раба».
Магілёў. 11.03.2013