Мікалай Статкевіч пра права на выбар

“… У несвабодных краінах перад кожным паўстае выбар – супраціўляцца, хай нават толькі маральна, несвабодзе альбо прыстасоўвацца да яе і прыніжацца перад яе праявамі”, – з ліста Мікалая Статкевіча. 


“Перад людзьмі нярэдка паўстае цяжкі выбар. Напрыклад, у несвабодных краінах перад кожным паўстае выбар – супраціўляцца, хай нават толькі маральна, несвабодзе альбо прыстасоўвацца да яе і прыніжацца перад яе праявамі. Праўда, значная частка насельніцтва адмаўляе ці нават не ўсведамляе такога выбару. Але гэта толькі сведчыць, што яны ўжо выбралі. Мне падаецца глыбока сімвалічным і абсалютна не выпадковым, што ў несвабодных краінах нашага рэгіёна ў якасці камплімента мужчыне выкарыстоўваецца слова, якое толькі паўтары стагоддзі таму было сінонімам сельскагаспадарчага раба”.

Магілёў. 11.03.2013