Навіны

Адміністрацыя калоніі высветліла галоўную прычыну злосных парушэнняў…

Статкевіч віны не прызнаў, на шлях выпраўлення не стаў…

Па прыбыцці ў калонію Статкевіч “віны не прызнаў, на шлях выпраўлення не стаў”, што, на думку адміністрацыі, і сталася галоўнай прычынай далейшых “злосных парушэнняў рэжыму адбыцця пакарання”.

Выхаваўчых здольнасцей адміністрацыі не хапіла, каб паставіць экс-кандыдата на шлях выпраўлення. У пераводзе на нармальную мову – з “аказаным даверам” не справіліся, што і стала нагодай прасіць пераводу “цяжкага злачынцы” на 3 гады ў турму.

На жаль, інфармацыя пра плануемы суд над Мікалаем Аўтуховічам, пра адмову ва умоўна-датэрміновым вызваленні Зьмітра Бандарэнкі, поўная ізаляцыя Андрэя Саннікава – толькі падцвярджаюць, што ціск на палітвязняў інспіраваны зверху і мае на мэце их пощную изаляцыю ад грамадства.